Пажар на вяселлі ў Каракошы
26 верасня 2023 года каля 22:45 падчас хрысціянскага вяселля ў Каракошы, раён Аль-Хамданія, мухафаза Ніневія, Ірак, успыхнуў пажар у зале Аль-Хайтам[1]. З прыблізна 1000 прысутных 114 загінулі, па меншай меры 150 атрымалі раненні.
Інцыдэнт
[правіць | правіць зыходнік]Па словах відавочцаў, пажар успыхнуў падчас танца маладых. Іскры факелаў запалілі падвешаныя дэкарацыі, якія ўпалі і падпалілі сталы[2]. Распаўсюджванню агню спрыялі лёгкаўзгаральныя будаўнічыя матэрыялы і зборныя панэлі, вырабленыя з парушэннем правілаў бяспекі[3][4][5]. Тут жа адбылося ўзгаранне кампазітных панэляў, якія ўтрымлівалі пластык[6]. У той момант у зале прысутнічала каля 1000 чалавек[7]. Па невядомых прычынах згасла святло, таму людзям было цяжэй выратавацца. Неўзабаве загарэўся дах. Каб дапамагчы хутчэй эвакуіраваць гасцей, бульдозер разбурыў частку сцяны. Аднак за лік гэтага ў памяшканне пранікла больш кіслароду, што спрыяла ўзмацненню агня[2].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Паводле намесніка губернатара Ніневіі Хасана аль-Алака, загінулі 114 чалавек, прынамсі 150 атрымалі траўмы[8]. Са 114 ахвяр каля 30 былі апазнаныя сваякамі, астатніх з-за моцных апёкаў ідэнтыфікавалі па ДНК[9]. Пацярпелых перавялі ў розныя бальніцы, аднак мясцовыя медустановы сутыкнуліся з недахопам абсталявання для такой колькасці пацыентаў[10]. Большасць пацярпелых былі цалкам абпаленыя і знаходзіліся ў дрэнным стане, а ў некаторых было ад 50 да 60% апёкаў[11].
Першапачаткова заяўлялася, што сярод загінулых былі жаніх і нявеста, аднак яны выжылі[10].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля трагедыі сілавікі арыштавалі дзевяць рабочых і выдалі ордэры на арышт яшчэ чатырох[12]. Уладальнік залы ўцёк, але пазней быў арыштаваны курдскімі сіламі бяспекі[11]. Прэм’ер-міністр Махамед Шыа аль-Судані заявіў, што будзе створаны следчы камітэт і загадаў усім адпаведным органам узмацніць інспекцыі будынкаў і праверку працэдур бяспекі. Па загінулым абвешчана трохдзённая нацыянальная жалоба[5][10]. 28 верасня прэм’ер прыбыў у Каракош, наведаў пацярпелых і сустрэўся з сем’ямі загінулых[13]. Як заявіў палітык, у дачыненні да адказных за гэты трагічны інцыдэнт будуць ужытыя самыя строгія меры пакарання, прадугледжаныя законам. Тым часам хрысціянскі святар Бутрас Шыта, які страціў у гэтай катастрофе бацькоў, дзвюх сясцёр і двух пляменнікаў, абвінаваціў у здарэнні мясцовыя карумпаваныя ўлады[14].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "At Least 100 Are Killed in Fire at Wedding Hall in Iraq". The New York Times [амерыканская англійская]. 2023-09-26.
- ↑ а б Rubin, Alissa J.; Khaleel, Sangar (2023-09-27). "Fire at Wedding Hall in Iraq Kills More Than 100 People". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2023-09-27.
- ↑ "More than 100 people killed after fire breaks out at Iraq wedding". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-09-26. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-09-27.
- ↑ "Video shows moment fire breaks out at Al Haytham Wedding Hall in Iraq, killing at least 114 people". Channel3 NOW [брытанская англійская]. 2023-09-27. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 27 верасня 2023. Праверана 2023-09-27.
- ↑ а б "Iraq wedding fire: What we know about Qaraqosh blaze". BBC News [брытанская англійская]. 2023-09-27. Праверана 2023-09-27.
- ↑ https://twitter.com/saadmaanoficial/status/1706810281681125649 (англ.). X (formerly Twitter). Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ More than 100 killed, over 150 injured in fire at wedding party in Iraq (англ.). Al Jazeera. Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Jennings. More than 100 dead, over 200 injured in fire at Iraq wedding party (англ.). ABC News (26 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ A fire at a wedding hall in northern Iraq has killed around 100 people and injured 150 (англ.). AP News (26 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ а б в "Iraq fire: At least 100 killed in blaze at wedding party in Qaraqosh". BBC News [брытанская англійская]. 2023-09-26. Праверана 2023-09-27.
- ↑ а б Wedding inferno: Fire kills over 100 party-goers in Nineveh . www.rudaw.net. Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Haq. 'Wedding became a graveyard.' At least 100 killed as fire rips through party in Iraq (англ.). CNN (26 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ "Grief, anger at Iraq mass for victims of wedding fire". France 24 [амерыканская англійская]. 2023-09-28. Праверана 2023-09-28.
- ↑ Ismail, Amina (28 September 2023). "Iraqis who fled ISIS blame political rot for tragic wedding fire". Reuters. Архівавана з арыгінала 29 September 2023. Праверана 28 September 2023.